Улада22

46-гадовы былы вайсковец Петрышэнка прызначаны паслом у Расіі

На месца Петрышэнкі ў Мінск з Лондана вяртаецца Міхневіч.

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Ігара Петрышэнку Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

Ігару Петрышэнку 46 гадоў. Ён родам з Няглюбкі, што ў Веткаўскім раёне, на ўсходзе Гомельшчыны.

Ён кадравы афіцэр-СПАшнік. У Саўмін прыйшоў працаваць у 1996-м, у першай лукашэнкаўскай хвалі.
Ён належыць да трохі маладзейшага пакалення бюракратаў. Дагэтуль амаль усе найвышэйшыя пасады займалі чыноўнікі і сілавікі, народжаныя ў 1940–1950-х.

Пасада пасла ў Расіі адна з ключавых у лукашэнкаўскім апараце, бо ад расійскіх субсідый залежыць стабільнасць беларускай сістэмы.

Папярэдні пасол у Маскве Андрэй Кабякоў да таго працаваў віцэ-прэм’ерам, а пасля таго стаў кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта.

Ігар Петрышэнка быў першым намеснікам міністра замежных спраў. Прапанову накіраваць Петрышэнку паслом у Расію выказаў Аляксандр Лукашэнка 27 жніўня падчас прызначэння Андрэя Кабякова, былога кіраўніка беларускай дыпмісіі ў Маскве, на пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

«Расійскі кірунак вельмі важны для нас, і там павінен быць пасол, які, па-першае, добра ведае і Маскву, і Расію, і які дасведчаны ў тых пытаннях, што сёння ёсць у адносінах паміж Беларуссю і Расіяй», — сказаў Лукашэнка.
«Думаю, мы можам рэкамендаваць на гэтую пасаду (пасла ў Расіі) Ігара Петрышэнку, першага намесніка міністра замежных спраў. Я думаю, што гэта найбольш падрыхтаваны чалавек. Яму, напэўна, і ўваходзіць не трэба на пасаду, таму што ён працаваў у пасольстве. І другое: ён уцягнуты ў фарміраванне ўжо Еўразійскага саюза, да 2015 года мы павінны яго сфармаваць. Таму тут бязбольна мы можам вырашыць гэтую праблему», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка таксама сёння даў згоду на прызначэнне першым намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Аляксандра Міхневіча
, вызваліўшы яго ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню37

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск зноў затапіла1

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная44

У расійскім Саратаве выбух. Абваліўся цэлы пад’езд дзесяціпавярховай панэлькі9

Сярэдні заробак дактароў дасягнуў 4100 рублёў «бруднымі»3

Амерыканскую зорку Джэйсана Дэрула прывезлі да Віктара Лукашэнкі17

Палітзняволены грамадзянін Латвіі атрымаў у СІЗА дубінкай за тое, што заступіўся за беларускамоўнага зняволенага10

Жонка пасла ў Турцыі і былога прэс-сакратара МЗС Глаза больш не вядзе ранішні эфір на БТ7

Рамзан Кадыраў ледзь не патануў на адпачынку ў Турцыі9

Крывавая страляніна: што адбываецца паміж Камбоджай і Тайландам?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню37

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць