Будаўнікі адкрылі новы фасад Купалаўскага тэатра, паведамляе Еўрарадыё.

Нагадаем, што ў канцы жніўня будоўлю наведаў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, які раней неаднаразова крытыкаваў будаўнікоў за марудныя тэмпы работ. Мясніковіч тады даў заданне да 7 верасня прывесці ў парадак галоўны ўваход тэатра, завяршыць рамонт ходнікаў, а да 25 верасня — скончыць працы на фасаднай частцы.

Асноўныя будаўнічыя і аздабленчыя працы па вонкавым контуры будынка павінныя быць завершаныя да 1 кастрычніка, пасля чаго прыступяць да ўнутранага аздаблення.

Перабудова пачалася ў 2010 г. Падчас работ будынак практычна цалкам перарабілі: далі расколіны і былі дэмантаваныя аўтэнтычныя сцены XIX стагоддзя. Паводле задумы архітэктараў, пасля рэканструкцыі будынак набудзе свой першапачатковы выгляд, інтэр’еры будуць аднаўляць атмасферу XIX ст.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?