Паводле дзяўчат, у Дзень горада 8 верасня яны гулялі па вуліцы Рэвалюцыйнай у Мінску і на стэндзе, дзе людзі пішуць пажаданні адзін аднаму, напісалі малымі літарамі «Жыве Беларусь».

Гэта заўважыў супрацоўнік спецслужбаў у цывільным, перадаў па рацыі, і дзяўчат затрымалі.

Сёстры Паўлоўскія не ўваходзяць у грамадска-палітычныя арганізацыі. Родам яны з Маладзечанскага раёна, жывуць і працуюць у Мінску.

Ад 8-га Паўлоўскія знаходзіліся ў ЦІП на Акрэсціна.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?