Фота Флорыкі Леаніда з сайта бардэля.

Былая румынская гімнастка Флорыка Леаніда, былая срэбраная прызёр чэмпіянату свету 2003 года, па заканчэнні спартыўнай кар’еры занялася прастытуцыяй.
Пра гэта ў эфіры румынскага ток-шоу распавяла былая партнёрка дзяўчыны па зборнай Моніка Росу.
«Сумна гэта бачыць. Не ведаю, што падштурхнула яе на гэты шлях, але ў Румыніі, калі ты не алімпійскі чэмпіён, то асуджаны на голад, — сказала Росу.
— Былым спартсменам цяжка інтэгравацца ў соцыум, знайсці нармальную працу».
Высветлілася, што 25-гадовая былая спартсменка прапануе эскорт-паслугі на нямецкіх сайтах.
Менавіта ў Германію Флорыка перабралася пасля заканчэння кар’еры, дзе знайшла працу фітнес-інструктара, аднак гэта не змагло вырашыць яе фінансавыя запыты.

Леаніда дасягнула пэўных вышынь у спартыўнай гімнастыцы. У 2003 годзе яна заваявала срэбра чэмпіянату свету ў камандных практыкаваннях, а ў 2006 годзе тую ж ўзнагароду на еўрапейскім першынстве.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?