Мастакі прыйшлі на суд з новымі партрэтамі Лапіцкага

Мастакі прыйшлі на суд з новымі партрэтамі Лапіцкага

10 верасня Смаргонскі раённы суд працягнуў разгляд адміністрацыйных спраў мастакоў Валянціна Варанішчы, Генадзя Драздова і Алеся Пушкіна,
якія 2 верасня зладзілі акцыю ўшанавання ўгодкаў народзінаў Расціслава Лапіцкага — кіраўніка антыкамуністычнага падполля пасля вайны. Разам з імі быў затрыманы актывіст Уладзімір Шульжыцкі.

Нагадаем, мастакі з карцінамі ў руках пасля малебна ў царкве прайшлі вуліцамі Смаргоні, былі затрыманыя і ноч правялі ў пастарунку. На наступны дзень, 3 верасня, пачаўся разгляд іх справы. На ўсіх ўдзельнікаў акцыі былі складзены пратаколы аб несанкцыянаваным шэсці (арт. 23.34 КоАП РБ). Алесь Цыркуноў быў аштрафаваны 3 верасня на 1 млн рублёў (10 базавых велічынь). Астатнія запатрабавалі адвакатаў, таму суды перанеслі на 10 верасня.

Сёння, 10 верасня, суддзя Людміла Пятрова аштрафавала Генадзя Драздова на 3 млн рублёў,
спаслаўшыся пры гэтым на тую акалічнасць, што мастака ўжо абвінавачвалі па артыкуле 23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
Валянцін Варанішча пакараны штрафам у памеры 10 базавых велічынь (1 млн рублёў).

Уладзімір Шульжыцкі пакараны штрафам 3 мільёны рублёў.

Суд над Алесем Пушкіным перанеслі на 24 верасня. Некалькі гадзін пра мастака нічога не было вядома: А 17-й гадзіне ён выйшаў з будынка суда ў невядомым кірунку, але позна вечарам дабраўся да дома смаргонца Валянціна Варанішчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?