Рост спажывецкіх цэн у жніўні склаў 2,3%, з пачатку года — 14,6%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Харчовыя тавары падаражэлі за месяц на 2,3%, за студзень—жнівень — на 16,7%, нехарчовыя — адпаведна на 0,6 і 7,8%, тарыфы на платныя паслугі насельніцтву — на 6 і 22,8%.

Жнівеньская інфляцыя аказалася сёлета самай высокай.

Па выніках года ўрад разлічвае ўтрымаць інфляцыю ў межах 19—22%. У 2011 годзе спажывецкія цэны павялічыліся на 108,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?