З сённяшняга дня кошт прыроднага газу для запраўкi аўтамабiляў будзе павялiчаны. Згодна з пастановай Мiнстэрства эканомiкi ад 30 сакавiка 2007 года № 60, гэтае палiва прадпрыемства «Белтрансгаз» будзе адпускаць спажыўцам па цане ў 685 рублёў за кубiчны метр без улiку падатку на дабаўленую вартасць. Дакумент, нагадаем, уступае ў сiлу з 11 красавiка.

Цана на прыродны газ для запраўкi транспартных сродкаў павялiчвалася неаднаразова. Згодна з пастановай Мiнiстэрства эканомiкi ад 9 снежня 2005 года, быў вызначаны кошт газу ў памеры 602 рублi за кубiчны метр без улiку ПДВ.

Нагадаем, што да апошняга павелiчэння кошту гэтага палiва для патрэб аўтааматараў на сталiчных аўтамабiльных запраўках кубiчны метр газу з улiкам усiх «надбавак» каштаваў 750 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?