17 верасня (панядзелак) адбудзецца вечарына, прысвечаная 100-годдзю Максіма Танка.

З прэзентацыяй зборніка выбраных вершаў Танка «Абвяржэнне» (Серыя «Я кнігу маю»).

У вечарыне возьмуць удзел Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская, а таксама фіналісты конкурсу, арганізаванага беларускім ПЭН-Цэнтрам і прысвечанага юбілею паэта:

Андрэй Адамовіч
Павел Капанскі
Ганна Мананкова
Таццяна Нядбай
Марыя Пушкіна
Антон Рудак
Юля Цімафеева
Цімур Хоміч
Ганна Янкута

Адрас: Мінск, Кнігарня «ЛогвінаЎ», (пр-т Незалежнасці, 37А. Пачатак а 19-й).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0