У мэтах стварэння Музея Васіля Быкава ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь перададзена маёмасць народнага пісьменніка (дача і зямельны ўчастак у дачным пасёлку Ждановічы), у сувязі з чым атрымана пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Юлія Віскуб.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры працуе над стварэннем навуковай канцэпцыі і архітэктурна-мастацкага рашэння новай экспазіцыі, якая будзе размешчана ў музеі-дачы Васіля Быкава, а таксама над перадачай архіва народнага пісьменніка ў фонды музея.

Музей плануецца адкрыць у чэрвені 2014 года — да 90-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?