Палёт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на дэльтаплане на чале чарады журавоў (стэрхаў) 6 верасня выклікаў у Інтэрнэце процьму анекдотаў і фотажабаў.
Нагадаем, што 6 верасня па шляху на саміт АТЭС ва Уладзівасток прэзідэнт Расіі прыляцеў у паўночны гарадок Салехард, адкуль на верталёце дабраўся да арніталагічнай станцыі «Кушэват». Там ён пагутарыў з удзельнікамі навукова-даследчай экспедыцыі «Палёт надзеі» і паўдзельнічаў у адным з эксперыментаў, мэта якога — паказаць выведзеным у гадавальніку стэрхам маршрут пералёту. Знаходзячыся за штурвалам мотадэльтаплана, які птушкі прымаюць за свайго важака, Пуцін зрабіў тры палёты — першы азнаямленчы, а два іншыя — з птушкамі.
tochka.net
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ