У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 10 верасня мінскае «Дынама» прайграла ва Уфе «Салавату Юлаеву» — 3:6 (1:1, 2:5, 0:0).

У «Дынама» шайбы закінулі: Цім Стэплтан (17.20, асістэнты — Шарль Лінгле, Ерэ Каралахці; 35.17, пас — Джэф Плат), Збынек Іргл (35.57, асістэнты — Дзмітрый Мялешка, Андрэй Стась);

Пасля 3 гульняў «Дынама» з 2 ачкамі займае шостае месца сярод сямі каманд дывізіёна Тарасава, 11-е ў Заходняй канферэнцыі і 20-е ў агульнай табліцы. Каманда атрымала 1 перамогу ў авертайме і пацярпела 2 паражэнні, закінуўшы 6 і прапусціўшы 11 шайбаў.

Наступныя тры матчы «Дынама» правядзе дома:
13 верасня — з браціслаўскім «Слованам», 15-га — з маскоўскім ЦСКА, 17-га — з пражскім «Ільвом».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?