У рэспублiцы ў студзенi—лютым гэтага года нарадзiлася 15 тыс. 789 дзяцей. Гэта на 9,9 працэнта больш, чым у студзенi—лютым летась. Прычым сярод гарадскога насельнiцтва колькасць нованароджаных за два месяцы 2007 года «прыплюсавала» да аналагiчнага перыяду 2006 года на 11,7 працэнта, сярод вясковага — на 5,2 працэнта.

Паводле слоў спецыялiстаў, сярод рэгiёнаў Беларусi максiмальны прырост колькасцi народжаных адзначаецца ў Гомельскай вобласцi — 16,8 працэнта. На другой пазiцыi па гэтаму паказчыку — Брэсцкая вобласць (колькасць немаўлят павялiчылася на 12,6 працэнта), на трэцяй — горад Мiнск (на 11,4 працэнта). Найменшы прырост адзначаны ў Магiлёўскай вобласцi (5,1 працэнта). Гэты паказчык у Вiцебскай i Мiнскай абласцях склаў адпаведна 6 i 6,3 працэнта.

У мiнiстэрстве адзначылi, што ў Беларусi ўмацоўваецца тэндэнцыя знiжэння смяротнасцi. У рэспублiцы ў студзенi—лютым гэтага года памерлi 23 тыс. 205 чалавек (92,8 працэнта да студзеня—лютага 2006 года). Знiжэнне смяротнасцi адбылося за кошт змяншэння колькасцi памерлых практычна па ўсiх групах асноўных прычын смерцi, за выключэннем хвароб органаў стрававання. Iстотна знiзiлася смяротнасць ад знешнiх прычын — на 12,8 працэнта. Асаблiва значна знiзiлася смяротнасць ад выпадковых атручванняў алкаголем — на 27,6 працэнта.

Такія зьвесткі дае галоўнае упраўленне палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?