Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 12 верасня 2012 года зніжаецца з 30,5% да 30% гадавых. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове праўлення Нацыянальнага банка Беларусі № 462 ад 7 верасня 2012 года.

«Фактычная дынаміка інфляцыі ў мінулым перыядзе знаходзілася ў рамках прагнозных параметраў, што на фоне існуючай стабільнай эканамічнай сітуацыі ў краіне дало магчымасць прадоўжыць паступовае зніжэнне стаўкі рэфінансавання», — растлумачылі ў Нацыянальным банку. Устанаўленне такога ўзроўню стаўкі рэфінансавання захавае бягучую жорсткасць грашова-крэдытнай палітыкі, што будзе садзейнічаць запаволенню інфляцыі і стварэнню ўмоў для яе істотнага зніжэння ў сярэднетэрміновай перспектыве.

Апошні раз стаўка рэфінсавання зніжалася 15 жніўня.
Перад гэтым 18 ліпеня — з 32% да 31% гадавых. Цяперашняе зніжэнне стаўкі рэфінансавання стане восьмым з пачатку 2012 года. У 2011 годзе стаўка рэфінансавання павышалася 12 разоў.

Згодна з прагнознымі паказчыкамі Нацыянальнага банка, стаўку рэфінансавання да канца 2012 года плануецца знізіць да 20–23% гадавых пры ўмове зніжэння інфляцыі да 19–22%.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?