Эканоміка11

Адмяняецца планаванне прыватызацыі дзяржмаёмасці

Адпаведны дэкрэт № 8, якім унесены змяненні і дапаўненне ў дэкрэты № 3 ад 20 сакавіка 1998 года і № 7 ад 14 красавіка 2008 года, Лукашэнка выдаў 10 верасня.

Дэкрэтам уводзіцца норма, у адпаведнасці з якой прыватызацыя дзяржаўнай маёмасці ажыццяўляецца без фарміравання планаў прыватызацыі,

прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 1993 года «Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы».

Акрамя таго, адмяняецца ўзгадненне з Дзяржаўным камітэтам па маёмасці (мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі) дадатковых эмісій акцый у адкрытых акцыянерных таварыствах, уключаных у пералік юрыдычных асоб, якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі і (або) іншыя важныя дзяржаўныя патрэбнасці.

Разам з тым другая і наступныя эмісіі акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю і створаны ў працэсе прыватызацыі аб’ектаў, што знаходзіліся ў дзяржаўнай уласнасці, праводзяцца па ўзгадненню з прэзідэнтам на аснове прапаноў Савета Міністраў, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама.

Адмяняюцца паўнамоцтвы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці на прыняцце рашэнняў аб продажы і паніжэнні пачатковай цаны продажу прыналежных Рэспубліцы Беларусь акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў.

Адмяняецца таксама зацвярджэнне ўрадам на трохгадовы перыяд планаў прыватызацыі аб’ектаў,
якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, і пералікаў адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, акцыі якіх, прыналежныя Рэспубліцы Беларусь, падлягаюць продажу.

Дэкрэт уступае ў сілу з 1 кастрычніка 2012 года, за выключэннем некаторых пунктаў, з’яўляецца часовым і прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў25

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У якія краіны для беларусаў найбольш дарагія турыстычныя візы? Лідар нечаканы2

Індыйскія дактары падчас падрыхтоўкі пацыенткі да аперацыі выявілі новую групу крыві

У Японіі пасля землятрусу на бераг выкінула некалькіх кітоў ВІДЭА1

На Камсамольскім возеры ў Мінску канцэнтрацыя нафтапрадуктаў большая за дапушчальную ў 4,2 раза3

Ці можна праваслаўнаму дасылаць дыкпікі? «Калі яна сама просіць»11

На скляпеннях храма ў Мураванцы з’явіліся расколіны5

Трамп наклаў 25% пошліны на Індыю4

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях29

«Больш глядзіце беларускае тэлебачанне». Чыноўнік з Мінюста адказаў на заклапочанасць умовамі ўтрымання палітвязняў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў25

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць