Яры Літманен.

Фінскія футбалісты «залатога пакалення» — 41-гадовы Яры Літманен і 38-гадовы Самі Хююпія — згулялі ў таварыскім матчы, прысвечаным іх развітанню з вялікім футболам.
Зорка «Аякса» 90-х, Яры Літманен правёў за нацыянальную зборную Фінляндыі 137 матчаў, у якіх забіў 32 мячы, а на рахунку цяперашняга галоўнага трэнера леверкузенскага «Баера» Самі Хююпія — 105 гульняў.
У Хельсінкі ветэраны згулялі супраць зборнай свету і перамаглі з лікам 5:2.
Апошні год Яры Літманен гуляў за чэмпіёна Фінляндыі ХІК Хельсінкі.

«Я паспеў пагутарыць з Рональдам дэ Бурам, і ён нагадаў мне, як упершыню гуляў тут у 1990 ці 1991 годзе, а яго брат Франк забіў тады свой ​​першы гол за зборную, — сказаў Літманен. — Я тут гуляў працяглы час, і памятаю гучныя перамогі, горкія паразы і баявыя нічыі».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?