Алімпійскі чэмпіён Лондана-2012 Эндзі Марэй (Брытанія) у фінале Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open) зламаў супраціў серба Новака Джокавіча.

Матч працягваўся пяць сэтаў, стартаваўшы з тай-брэйка. Спачатку вёў па сэтах Марэй - 2:0, Джокавіч здолеў звесці да нічыі, але ў пятым сэце брытанец упэўнена перамог.

7:6 (12:10), 7:5, 2:6, 3:6, 6:2.

Марэй упершыню ў кар'еры выйграў тытул «Вялікага шлема».

Нагадаем, што ў фінале жаночага разраду, што прайшоў у нядзелю, Серэна Уільямс (ЗША) перамагла Вікторыю Азаранку - 6:2, 2:6, 7:5.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0