Чэмпіёну XXX летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане падпалкоўніку Сяргею Мартынаву прысвоена чарговае вайсковае званне — 7 верасня міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Юрый Жадобін уручыў спартсмену пагоны палкоўніка,
паведамляе «Белорусская военная газета».

На Гульнях у Лондане Мартынаў заваяваў залаты медаль у стральбе з малакалібернай вінтоўкі з 50 метраў. Прычым абнавіў сусветны і алімпійскі рэкорды.

Спартсмен-інструктар2-га аддзела спартыўнага камітэта Узброеных сіл палкоўнік Сяргей Мартынаў — заслужаны майстар спорту. Пераможца (2012) і двухразовы бронзавы прызёр (2000 і 2004) Алімпійскіх гульняў. Двухразовы чэмпіён свету. Шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы. Уладальнік Кубка свету. Рэкардсмен свету і Алімпійскіх гульняў. Прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы сярод ваеннаслужачых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?