Рычард Кінгсан

Рычард Кінгсан

На чэмпіянаце свету-2006 зборная Чэхіі вяла несумленную барацьбу, паведаміў ESPN былы галкіпер каманды Ганы Рычард Кінгстан.
Паводле словаў 34-гадовага брамніка, за «здачу» матчу Гана — Чэхія яму прапанавалі $300 тыс.

«За гэтыя грошы я павінен быў забяспечыць чэхам перамогу з лікам 2:0», — сказаў спартовец.

«Канечне, такая вялікая сума спачатку мяне прыцягнула, — распавёў Кінгстан. — Я ж мог разбагацець на $300 тыс.! А за перамогу над Чэхіяй я б атрымаў усяго толькі $3 тыс.
Але мая жонка мяне пераканала. Яна сказала: «Рычард, я люблю цябе не з-за грошай, так што не спакушай гэтай прапановай і не губляй сваю годнасць і рэпутацыю».

У выніку зборная Ганы перамагла чэхаў з лікам 2:0 і выйшла ў 1/8 фіналу, дзе прайграла бразільцам — 0:3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?