Лідзія Ярмошына сёння абвяшчала выбарчую статыстыку. І сярод іншага заявіла, што ў Гродзенскай вобласці не пройдуць дэбаты, бо не знайшлося хаця б двух кандыдатаў, хто пажадаў у іх удзельнічаць.

Іван Шэга, паважаны хірург і сябар Партыі БНФ, які балатуецца ў Слонімскай выбарчай акрузе №58, аспрэчыў словы старшыні Цэнтрвыбаркама.

Ён разам з Міхаілам Караткевічам ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» падаваў заяву на ўдзел у дэбатах. Але ў акруговай выбарчай камісіі ім адмовілі, спаслаўшыся, што зрабіць гэта трэба было ў дзень рэгістрацыі іх кандыдатамі, а не на наступны (ах, якая важнасць!).

Па словах Шэгі, пасля менавіта старшыня Цэнтрвыбаркама адказвала на іх скаргу, так і не дапусціўшы да дэбатаў.
А таму яна кажа няпраўду, калі робіць падобныя заявы, кажа кандыдат. «Маленькая няпраўда нараджае вялікую», — кажа ён.

Гродзенская вобласць — рэгіён заходні і дынамічны, але менавіта тут адсеў кандыдатаў заўжды найбольшы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?