Каля сьледчага ізалятара нумар 2 у Віцебску яго сустрэлі сваякі і сябры, карэспандэнты незалежных СМІ.

Яшчэ ў панядзелак на рахунак Беларусбанку былі пералічаныя неабходныя для вызваленьня пад заклад сродкі. Учора маці Дзяніса Раіса Аляксееўна не наважвалася даваць прагнозы наконт вызваленьня сына: «Сядзім як на іголках — спачатку нас накіравалі ў раённую пракуратуру, потым у абласную. І ніхто нічога ня кажа канкрэтнага».

У гутарцы з карэспандэнтам «НН» Дзяніс Дзянісаў сказаў, што самае цяжкае ў часе двухмесячнага зьняволеньня было не атрымліваць лісты з волі. Тым больш, калі ведаеш, што іх табе пішуць. Хлопец пачуваецца добра, настрой бадзёры. Пра падзеі на волі даведваўся з газэтаў, у тым ліку і з «Нашай Нівы», на якую яго падпісалі. Штопраўда ў СІЗА дайшоў толькі адзін асобнік, але затое цэлы.

Сямён Печанко

Здымак з сайту Хартыя'97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0