Неаднаразова чулі папрокі ў свой адрас пра страту адэкватнага ўспрымання радзімы пасля выбыцця з яе.

Гляджу навінавую стужку і думаю: хто гэтыя людзі, якія забараняюць мне калупацца ў носе і ўказваюць іншым на адэкватнасць?

З’яўляецца ў эфіры таварішчь Вольга Абрамава і раскрывае механізм фальсіфікацый парламенцкіх выбараў. І гэта тая самая Абрамава, якая прайшла калісьці ў парламент па спісе Лукашэнкі ў выніку гэтай самай фальсіфікацыі.
Гэта значыць, яна цяпер ціпа апазіцыя, што паліць напалмам ненавісны рэжым, якому, уласна, і служыла.
Цытата: «Адбылася поўная дэвальвацыя інстытута парламентарызму і інстытута выбараў. Гэта дыягназ». Гэта значыць, калі яе ўключалі ў спіс парламентарыяў, зацверджаны Лукашэнкам, дэвальвацыі парламентарызму не было, а як не ўключылі, дэвальвацыя пачалася. Гэта сапраўды дыягназ.
Другая гісторыя, якая ўразіла, — пра тое, як трэнер дадаваў допінг у катлеты Надзеі Астапчук, пазбаўленай залатога медаля алімпіяды
. Так і бачу: крадзецца па кухні трэнер з колбай допінгавага йаду і залівае яго ў фарш. Агучыў гэтую лухту нейкі Ванхадла з антыдопінгавага камітэта. Прычым, нейкі Ванхадла вяшчаў пра гэта без і Астапчук і яе трэнера — казаў, што трэнер прызнаўся ў зробленым. Калі журналісты звярнуліся да трэнера з пытаннем: «Зачэм, мушшына, ядраштурхальніцу тыраніў?» — ён адказаў: «Вы што там усе, е…ліся? Я нікому ў катлеты допінг не сыпаў».
І вось сяджу я перад камп’ютарам і думаю: наколькі ж я страціў адэкватнасць удалечыні ад радзімы, раз не разумею ўжо такіх відавочна простых рэчаў, як допінг і фальсіфікацыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?