Расейскі фінансава‑прамысловы саюз «Сибконкорд» абвесьціў пра свае пляны прыняць удзел у прыватызацыі цэмэнтавай галіны ў Беларусі, паведамляе расейскае выданьне «КоммерсантЪ»

Завязваць кантакты зь беларускімі вытворцамі цэмэнту «Сибконкорд» пачаў яшчэ 5 гадоў таму. У ліпені 2002 г. кампанія заключыла дамову аб сумеснай дзейнасьці зь «Беларускім цэмэнтным заводам» у Касьцюковічах. Дамова прадугледжвала стварэньне сумеснага гандлёвага дому для рэалізацыі беларускага цэмэнту на расейскім рынку. Тады праект ня быў рэалізаваны. Гэтым разам, па словах кіраўніка ФПС «Сибконкорд» Алега Шарыкіна, інтарэс кампаніі сягае на ўсю беларускую цэмэнтавую галіну.

Паўдзельнічаць у магчымай прыватызацыі цэмэнтавай прамысловасьці ў Беларусі «Сибконкорду» прапанаваў губэрнатар Кемераўскай вобласьці Аман Тулееў, вядомы прыязнымі адносінамі да беларускага кіраўніка. Кемераўская вобласьць заключыла з кампаніяй дамову аб сацыяльна‑эканамічным супрацоўніцтве ў 2007 г.

ФПС «Сибконкорд» — цэмэнтавы холдынг, утвораны ў 2004 г. У мінулым годзе прадпрыемствы холдынгу вырабілі 4,38 млн т цэмэнту, да 2010 году плянуецца вырабляць 9 млн т. Для параўнаньня — магутнасьць «Беларускага цэмэнтнага заводу» у Касьцюковічах складае 850 тыс. т прадукцыі ў год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?