12.09.2012 / 12:44

Увёз трох «немцаў», а 250 млн мыта не заплаціў 1

«Аўдзі 100», «Мерсэдэс-Бэнц С-180», «Мерсэдэс-Бэнц Е-230».

Брэсцкая мытня завяла крымінальную справу ў адносінах да 25-гадовага расійскага грамадзяніна, які пражывае ў Берліне. Малады чалавек за 2011-2012 гады пад выглядам часовага ўвозу, перадаў у карыстанне ў Брэсце неўстаноўленым асобам тры аўтамабілі («Аўдзі 100», «Мерсэдэс-Бэнц С-180», «Мерсэдэс-Бэнц Е-230»), зарэгістраваныя ў Германіі. Згодна з заканадаўствам, рабіць гэта забаронена без дэкларавання і выплаты мытных плацяжоў.

Запазычанасць ад неразмытнёўкі аўто склала 250 млн рублёў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

КМ

0
zmicier / Адказаць
12.09.2012 / 14:59
"неразмытнёўкі " - отличный новояз!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру