12.09.2012 / 13:06

Праз тыдзень вазаўская «класіка» назаўжды сыдзе ў гісторыю 1

Апошні экзэмпляр Lada 2104 сыдзе з канвеера 17 верасня.

Пра гэта заявіў Аляксей Аляксееў — генеральны дырэктар ТАА «Аб’яднаная аўтамабільная група», у склад якога ўваходзіць Іжэўскі аўтазавод.

Паводле словаў Аляксеева, спыненне вытворчасці «класікі» не адаб’ецца на колькасці персаналу завода, які ў дадзены момант налічвае 4,5 тысячы чалавек. Больш за тое, завод будзе набіраць яшчэ 200 супрацоўнікаў — прадпрыемства перайшло на двухзменны рэжым працы дзякуючы выхаду на запланаваныя аб’ёмы вытворчасці бюджэтнага седана Lada Granta.

Партал Motor нагадвае: сямейства вазаўскай «класікі» выпускалася з 1970 года, а на канвееры завода «Іжаўто» яно знаходзілася з 2001 года. У апошнія гады дзяржаўная праграма ўтылізацыі аўтамабіляў павялічыла попыт на машыны гэтага сямейства, але пазней ён значна зменшыўся, што і прывяло да рашэння аб заканчэнні вытворчасці «класікі». Асноўная мадэль гэтага сямейства — Lada 2107 — была знятая з канвеера ў красавіку гэтага года. Такім чынам, у наступны панядзелак класічныя мадэлі «Жыгулёў» назаўжды сыдуць у гісторыю.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Лёкса / Адказаць
12.09.2012 / 13:37
Усё што заўгодна, толькі ня Жыга! (с)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру