11 верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адбылося адкрыццё выставы «Сяргей Вайцахоўскі. Генерал дзвюх армій», арганізаванай сумесна з пасольствамі Чэхіі і Славакіі ў Беларусі.

«У Чэхіі і Славакіі імя Сяргея Вайцахоўскага больш вядомае, чым на яго радзіме — у Беларусі. Прысвечаная яму выстава дапаможа расказаць беларусам аб тым, хто ж такі генерал Вайцахоўскі, і аднавіць гістарычную справядлівасць», — упэўнены арганізатары.

Сяргей Вайцахоўскі нарадзіўся ў 1883 годзе ў дваранскай сям’і ў Віцебску. Служыў на Каўказе, Далёкім Усходзе і ў Беластоку, Маскоўскай ваеннай акрузе. Кастрычніцкі пераварот 1917 года не прыняў, таму працягнуў службу ў чэхаславацкім легіёне. Ваяваў з Чапаевым і будучым савецкім маршалам Тухачэўскім. У эміграцыі ў 1921 годзе атрымаў запрашэнне ад чэхаславацкага ўрада на ваенную службу і чэхаславацкае грамадзянства.

У 1943 годзе Вайцахоўскі не прыняў прапанову немцаў узначаліць Рускую вызваленчую армію замест генерала Уласава, а ў маі 1945 года быў арыштаваны органамі савецкай контрразведкі і прыгавораны да 10 гадоў зняволення.
У 1996 годзе быў рэабілітаваны, у 1997 годзе ўказам прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавела ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай рэспублікі — ордэнам Белага Льва 3-й ступені.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?