Дзісна. Віленская губерня. Дзісенская павятовая камісія да выбараў у 4-ую Гас. Думу расклеіла абвесткі і спіскі тых, хто мае права быць выбаршчыкам у Гас. Думу. Усіх выбаршчыкаў 1195 чалавек, у тым ліку 76 свяшчэннікаў і… 90 чалавек нябожчыкаў. Здаецца, што спіскі кожны раз павінны рабіцца новыя, а выходзіць так, што за гэтыя пяць гадоў, што была трэцяя Дума, хто і памёр — астаўся выбаршчыкам, а хто нядаўна прыехаў, на таго мусі не хапіла паперы.

«НН». № 34. 1912.

Тадэвуш Кандрусевіч: «Мы лічым, што свабода сумлення, свабода веравызнання грунтуецца на прызнанні годнасці кожнага чалавека, яго вольным выбары. А праваслаўная Царква вучыць: «Хто нарадзіўся расейцам, той праваслаўны». Але вернікі парафій Маскоўскага патрыярхату — гэта не толькі расейцы. Што тычыцца нашае дзейнасці на «кананічнай тэрыторыі Маскоўскага патрыярхату», дык Езус не падзяляў свету. Ведаеце, у Маскве без надзеі вельмі цяжка».

«НН». № 34. 2002.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0