Збіраючы матэрыял для свайго фотаальбома пра дахрысціянскія традыцыі беларусаў, фатограф Андрэй Лянкевіч патрапіў у вёску Пагост ля Турава. Магічнае месца, схаванае сярод балотных абсягаў Палесся. Там ён пазнаёміўся са спеўным гуртам «Міжрэчча», які злучыў мясцовых кабетаў, захавальніц спеўных традыцыяў гэтага краю.

І вось цяпер гэтыя жанчыны (самай малодшай з іх 55 год, а найстарэйшай — 85), якія ніколі не былі за мяжой, едуць з канцэртамі ў Германію. Гэта вам не стылізаваныя псеўдаэтнічныя песенькі для «Еўрабачання» — а сапраўдныя традыцыйныя спевы Палесся:

1 кастрычніка «Міжрэчча» выступіць у Берліне па адрасе St. Elisabeth-Kirche, Invalidenstraße 3, 10115 Berlin. Пачатак канцэрта, а 19:30, уваход 8 еўра (са зніжкай — 5 еўра).

3 кастрычніка «Міжрэчча» будзе спяваць у Дрэздэне ў царкве Dresdner Dreikönigskirche. Пачатак, а 17-й гадзіне, інфармацыю можна пабачыць па гэтай спасылцы.

Здзяйсненню гэтага праекта спрыялі the German Marshall Fund of the United States, журналісцкая сетка N-Ost, а таксама Беларуска-нямецкае таварыства.

Арганізатарка канцэртаў — Алеся Белановіч ([email protected]), інфармацыя для прэсы: Інго Пэтц ([email protected])

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?