На цэнтральным пляцу Бішкеку, сталіцы Кіргізстану, сабраліся 10 тыс. прыхільнікаў апазыцыі, пастрабуючы адстаўкі прэзыдэнта Курманбэка Бакіева.

Узброеныя кіямі дэманстранты нясуць транспаранты з лёзунгамі кшталту «Не Бакіеву». Як паведамляюць улады, парадак падчас дэманстрацыі захоўваюць 4 тыс. міліцыянтаў. Апазыцыя абвінавачвае прэзыдэнта, што той не змагаецца з карупцыяй і сабатуе зьмены ў канстытуцыі, што абмяжоўваюць прэзыдэнцкую ўладу.

Вольга Данішэвіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0