12.09.2012 / 17:08

«Советской Белоруссіі» больш не будзе: пяць афіцыйных газет аб’ядноўваюць у адно 42

Грамадска-палітычны выдавецкі дом пачне працаваць з наступнага года.

Аб гэтым сёння на сустрэчы з калектывам пружанскай газеты «Раённыя будні» паведаміў міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі.

Міністр адзначыў, што ў Беларусі практычна створаны выдавецкі дом «Звязда» культуралагічнай накіраванасці. Адпаведны загад падпісаны ўчора. У выдавецкі дом ўвайшлі рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «ЛіМ», газета «Літаратура і мастацтва», часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Вожык».

Паралельна вядзецца праца па стварэнні грамадска-палітычнага выдавецкага дома.

У гэты холдынг увойдуць 5 асноўных рэспубліканскіх газет: «Советская Белоруссия», «Народная газета», «Рэспубліка», «Белорусская нива» і «Знамя юности».
Што тычыцца назвы грамадска-палітычнага выдавецкага дома і газеты, якая будзе яго прадстаўляць,
то, паводле міністра, вырашана, што гэта не будзе «Советская Белоруссия». Зараз пытанне з назвай прапрацоўваецца.

Што датычыць журналістаў газет, якія ўвойдуць у холдынг, міністр адзначыў, што рэарганізацыя не пацягне за сабой скарачэння творчых кадраў.

Па сутнасці, гэта будзе адна вялікая галоўная газета краіны.
«У нас сёння дастаткова шмат галоўных газет. У той жа час Беларусь — краіна невялікая, і ў нас не так шмат навін і падзей, таму рэспубліканскія газеты шмат у чым дублююць адзін аднаго, пішуць пра адно і тое ж. Пры стварэнні адзінага выдавецкага дома з’явіцца магчымасць манеўру рэдакцыйнай палітыкі.
І самае галоўнае: у краіне з’явіцца адзіны дзяржаўны друкаваны орган — сур’ёзны, вялікі, аўтарытэтны», — сказаў Алег Праляскоўскі.

Падчас сённяшняй паездкі ў Брэсцкую вобласць міністр інфармацыі таксама наведаў ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў», дзе сустрэўся з калектывам, азнаёміўся з вытворчасцю.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Максім Маханькоў / Адказаць
12.09.2012 / 17:18
Вось так і знікаюць цэлыя краіны...
0
Банкiр / Адказаць
12.09.2012 / 17:24
А чаму вы не перакладаеце (каверкаеце) назву гэтага выдання? Цi Вы здольны толькi назвы банкау перакладаць? А, даруйце. Гэта ж СБ! А не нейкi там банк.
0
Vadzim Aleksandrovič / Адказаць
12.09.2012 / 17:27
Zabylisia adnajmiennuju gazetu pamianuć pry pieraliku składovych pieršaha holdingu
Паказаць усе каментары/ 42 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру