Бабіна лета ў Беларусі яшчэ наперадзе, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

«Бабіна лета — гэта асенняя з’ява, а восень у нас надышла толькі каляндарная, але не астранамічная. Тое пацяпленне, якое назіраецца цяпер, гэта толькі вяртанне летняга надвор’я, а бабіна лета настане ў краіне, хутчэй за ўсё, на наступным тыдні», — адзначыла галоўны сіноптык краіны.

Беларусь у параўнанні з Расіяй тэрытарыяльна не такая вялікая, але розніца ва ўмовах надвор’я ў рэгіёнах усё ж існуе.

«На поўдні і паўднёвым усходзе краіны ўжо можна разлічваць на ўсталяванне таго надвор’я, якое называецца бабіным летам, а ў паўночныя раёны з-за ўплыву франтальных раздзелаў яно прыйдзе пазней», —
адзначыла Людміла Парашчук.

Нязменнымі атрыбутамі бабінага лета з’яўляюцца не толькі цёплае сонечнае надвор’е, але і лятаючае павуцінне, а таксама багацце асенніх фарбаў.

Звычайна бабіна лета пачынаецца пасля кароткачасовага пахаладання — у сярэдзіне або канцы верасня, а часам нават у пачатку кастрычніка.
Праўда, прыкладна раз у сем гадоў бабінага лета не бывае. Яно можа прадаўжацца ад некалькіх дзён да двух тыдняў, а часам і больш. У 1975 годзе бабіна лета ў Мінску пачалося 8 верасня і прадаўжалася цэлы месяц. Часам можна назіраць некалькі перыядаў бабінага лета. Напрыклад, у 1966 годзе першы цёплы перыяд быў з 12 па 18 верасня, другі — з 1 па 13 кастрычніка і трэці — з 16 па 25 кастрычніка. Восенню 2005 года было два перыяды бабінага лета — з 1 па 15 верасня і з 27 верасня па 7 кастрычніка.-0-
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?