Старшыня Клецкага райвыканкама Анатоль Бойка знайшоў арыгінальны спосаб распаўсюджвання сваіх агітацыйных улётак. Медыкі «хуткай дапамогі» раздаюць іх пацыентам і нават мінакам.

Мясцовы жыхар Віктар Дашкевіч распавёў «Народной воле»: «Еду я сабе на ровары і раптам мяне абганяе „хуткая“ і спыняецца. Гляджу: выходзіць чалавек, за ім другі. Абодва ў белых халатах і да мяне. Ну, думаю, забраць мяне хочуць. А яны даюць мне ўлёткі агітацыйныя пра кандыдата Бойку.

Кажуць, што ім даручылі раздаваць гэтыя ўлёткі, вось яны і даюць іх кожнаму, каго бачаць. Ездзяць па вуліцах і вось чым займаюцца.
Можа, у іх іншай працы няма? Не ведаю, можа, і ветэрынарнай службе даручылі раздаваць улёткі. Прыедуць да каровы і ўручаць усім, хто побач».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?