Паўночна‑амэрыканская асацыяцыя вывучэньня Беларусі паведамляе, што адчынены конкурс на 2007 год на прэміі імя Зоры Кіпель за выдатныя беларусаведныя працы ў галінах: культура, моваведа, літаратура, гісторыя, палітыка (за кнігу — $500, за артыкул — $200).

Устаноўлена таксама новая прэмія ($100) за выдатнае распрацаваньне беларусаведнае тэмы студэнтам або асьпірантам (найменш 15 старонак праз радок, напісанае паміж 2004 і 2007 гадамі ўключна).

Тэрмін дасылкі канчаецца 1 чэрвеня 2007 г. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя ўвосень 2007 г.

Прэміі прызнае журы ў складзе сяброў ПААВБ. Па далейшую інфармацыю або пры пасыланьні працаў пісаць на адрас:

Dr. Curt Woolhiser
Harvard University
Department of Slavic Languages and Literatures
Barker Center 327, 12 Quincy St.
Cambridge, MA 02138-3804

* * *

Ляўрэатамі прэміі 2006 году сталі Андрэй Катлярчук за кнігу «Швэды ў гісторыі і культуры Беларусі» (Менск, 2002). У катэгорыі артыкулаў прэмію атрымаў Уладзімер Калупаеў, які апублікаваў у часапісе «Arche» (нр. 1, 2005) артыкул «Забыты рэнэсанс: беларуская эканамічная школа 1920‑х гг».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?