У рамках даследавання аўтары пакрылі наначасцінкамі металічныя сферы, нагрэлі іх і апусцілі ў ваду пакаёвай тэмпературы. Дзякуючы ўзніклай воданепрымальнай уласцівасці кіпенне адбывалася без утварэння газу.

Апісаная з’ява магчымая дзякуючы так званаму эфекту Лейдэнфроста, за кошт якога вадкасць пры пэўнай тэмпературы атачаецца бар’ерам з пары, што перашкаджае выкіпанню. Для вады гэтая тэмпература складае каля 197 градусаў Цэльсія, аднак вар’юецца ў залежнасці ад навакольных умоваў і складу вадкасці. Калі тэмпература вышэйшая за пункт Лейдэнфроста, назіраецца паскоранае выпарэнне, калі ніжэйшая — паравы бар’ер не ўтворыцца.

Навукоўцы паказалі, што, калі надаць паверхні цвёрдага цела моцныя воданепрымальныя ўласцівасці, то пункт Лейдэнфроста можна панізіць да тэмпературы кіпення вадкасці. У тэорыі таксама магчымая стабілізацыя пласта пары на мяжы вадкасці пры тэмпературы, ніжэйшай за тэмпературу кіпення, аднак дасягнуць гэтага эфекту пакуль не ўдалося.

Практычна прымяніць тэхналогію можна пры стварэнні судоў, якія змогуць значна павялічыць хуткасць перамяшчэння па вадзе або пад яе паверхняй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?