Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які зараз знаходзіцца ў зняволенні, намінаваны на прэмію Еўрапарламента імя Сахарава «За свабоду думкі». Спіс намінантаў размешчаны на афіцыйным сайце Еўрапарламента.
За вылучэнне Бяляцкага на атрыманне гэтай прэміі падпісаліся польскі дэпутат Яцэк
Акрамя Бяляцкага, у спісе намінантаў — расійскі
Прэмія імя Сахарава заснавана Еўрапарламентам у 1988 годзе. Яна прысуджаецца людзям і арганізацыям, якія прысвячаюць сваё жыццё і дзейнасць абароне правоў чалавека і яго свабодаў, перадусім свабодзе слова. Намінантаў на прэмію «За свабоду думкі» вылучаюць дэпутацкія фракцыі Еўрапарламента або групы дэпутатаў, якія павінны сабраць у падтрымку свайго кандыдата не менш за 40 подпісаў.
Прадстаўнікі Беларусі ўжо атрымлівалі прэмію імя Сахарава: у 2004 годзе прэміі было ўдастоена грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў», у 2006 годзе —экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч.
Уручэнне цяперашняй прэміі «За свабоду думкі» адбудзецца 12 снежня.