На сценах залы віселі фотаздымкі палітычных зняволеных Беларусі і палітычных пратэстаў. На сустрэчу з’ехаліся беларускія палітыкі — сярод іх Віктар Івашкевіч, Зміцер Бандарэнка, Віктар Карняенка,
Напачатку быў прадэманстраваны ўзрушаючы фільм аб пратэстах супраць улады і роліПрысутныя сустрэлі фільм апаладысментамі.«Хартыі-97» у іх асвятленні.
Наталля Радзіна ў сваім слове расказала пра перажытае ёю асабіста і сайтам за апошнія гады. «Калі я была ў турме, я гаварыла сабе: не здавайся, пра цябе памятаюць, табе не дадуць тут памерці. Тут прысутнічаюць людзі, якія сядзелі са мной у суседніх камерах: Міхалевіч, Бандарэнка, Кобец.
Салідарнасць дае нам сілы працаваць далей. І мы не здамося, як бы цяжка нам ні было. Мы даб’емся пераменаў. Жыве Беларусь! Жыве Польшча!»
За Радзінай слова ўзяў намеснік міністра замежных справаў Польшчы Ежы Памяноўскі. Цяпер сталіцай Вольнай Беларусі ў пэўным сэнсе з’яўляецца Варшава, — сказаў ён. — Але ўсе, хто тут сабраўся, робяць усё, каб сталіцай Вольнай Беларусі быў Мінск.
Былы міністр замежных справаў Славаччыны Павал Дэмэш прывітаў той факт, што ў Хартыі з’явіўся офіс і ў Варшаве.
Ірына Красоўская расказала пра свой лёс, пра выкрадзенага і, мусіць, забітага мужа.
Напрыканцы было зачытана вітанне ад першага старшыні Вярхоўнага Савета незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча, які не змог прыехаць, бо застаецца ў спісах невыязных.Шушкевіч заявіў: я ганаруся тым, што адным з першых падпісал