Беларусь разлічвае выпрацаваць канструктыўны падыход у адносінах з Расіяй па пастаўках растваральнікаў і разбавіцеляў. Пра гэта заявіў прэм’
«4 жніўня адпраўлена апошняя чыгуначная цыстэрна з гэтымі так званымі растваральнікамі. Калі ў нашых стратэгічных партнёраў ёсць сумненні, не трэба нас падазраваць у нядобрасумленных адносінах, мы спыняем гэту работу. Мы ўзялі такія абавязацельствы і выконваем іх», — адначыў прэм’
Экспарт Беларуссю нафтапрадуктаў пад відам растваральнікаў працягваўся з пачатку года.Рэч у тым, што пры вытворчасці і экспарце растваральнікаў з расійскай нафты Беларусь не павінна была нічога плаціць у расійскі бюджэт. Калі б атрыманы тавар прадаваўся як нафтапрадукты, давялося б вяртаць экспартнае мыта ў расійскі бюджэт.
На гэтай схеме беларускія кампаніі зарабілі некалькі мільярдаў даляраў, а Беларусь стала найбуйнейшым у свеце экспарцёрам растваральнікаў.