Памер дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у 2013 годзе ўзрасце ў 1,5 разу, паведаміў на прэс-канферэнцыі прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

Праект закона "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" унесены ў палату прадстаўнікоў.

Памер дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў будзе залежаць ад колькасці дзяцей у сям'і, ён будзе прывязаны да сярэдняга заробку па краіне.

Цяпер памер гэтай дапамогі складае 100% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ складае 843 тыс. 870 рублёў).

Законапраектам прадугледжана, што на першае дзіця будзе назначацца дапамога ў памеры 35% сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у краіне (ацэначна гэта 1,4 млн.),
на другое і наступных дзяцей - 40% і 1,6 млн рублёў адпаведна, на дзіця-інваліда - 45% і 1,8 млн рублёў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?