"Марш мільёнаў - 3" не быў такім масавым, як ранейшыя, але сабраў многа народа.

"Марш мільёнаў - 3" не быў такім масавым, як ранейшыя, але сабраў многа народа.

Выступае лідар расійскай апазіцыі Аляксей Навальны.

Выступае лідар расійскай апазіцыі Аляксей Навальны.

За перамены

За перамены

Афіцыёз будзе паведамляць, што сабралася пару сотняў.

Афіцыёз будзе паведамляць, што сабралася пару сотняў.

Выступае Генадзь Гудкоў.

Выступае Генадзь Гудкоў.

Удзельнікі мітынгу патрабуюць свабоды палітвязням

Удзельнікі мітынгу патрабуюць свабоды палітвязням

У Маскве сёння, 15 верасня, праходзіць «Марш мільёнаў -3» — чарговая масавая акцыя супраць кіравання Пуціна. Шэсце пачалося, а 13-й на станцыі метро «Пушкінская» і завершылася на праспекце Сахарава мітынгам.

Арганізатары заявілі колькасць удзельнікаў да 25 тыс. чалавек, але, паводле Бі-Бі-Сі, прыйшло 40 тыс. чалавек. Пасля шэсця прайшоў мітынг на праспекце Сахарава.

Барыс Нямцоў агучыў асноўныя патрабаванні мітынгоўцаў да ўлады. Ад імя дэманстрантаў ён запатрабаваў вызваліць палітвязняў, правесці новыя выбары, а таксама абмежаваць ўладу прэзідэнта і ўзмацніць ролю парламента.

Яшчэ тры пункты патрабаванняў, па словах апазіцыянера, тычацца сацыяльна-эканамічных свабодаў.

Нямцоў запатрабаваў замарозіць тарыфы ЖКГ, гарантаваць права на забастоўкі і свабодную дзейнасць прафсаюзаў, а таксама рэзкае павелічэнне выдаткаў на адукацыю і ахову здароўя.

Ён удакладніў, што гэтыя патрабаванні унесены «разам з Удальцовым [лідарам Левага фронту] … Я лічу, што сацыяльна-эканамічныя патрабаванні прыцягнуць да нас вялікую колькасць людзей», — дадаў палітык.

Адзін з лідараў расійскай апазіцыі Аляксей Навальны заявіў на мітынгу Маршу мільёнаў, што кожны ўдзельнік пратэстнага руху павінен успрымаць гэта як асабістую справу.

«Нам не хапае асабістай лютасці ў гэтай барацьбе. Кожны чалавек з „таго боку“ ведае, калі ён прайграе — страціць мільёны даляраў…

А мы б’емся за абстрактныя рэчы: проста нейкую свабоду, простую нейкую чалавечую годнасць. . Але знішчэнне карупцыі азначае грошы для кожнага з нас, азначае багацце краіны», — заявіў Навальны.

13:58

Трэці «Марш мільёнаў» пачаўся каля станцыі метро Пушкінская. Шэсце рушыць па Страстным бульвары да праспекта Сахарава, дзе пройдзе мітынг.

Дэманстранты нясуць плакаты, з надпісамі: «Валодзя, ляці клінам» і «Мы не чарада і не статак».

Па гэтым жа маршруце праходзіла і папярэдняя акцыя 12 чэрвеня, якая была прымеркавана да Дня Расіі. Цяперашняя акцыя праходзіць у міжнародны Дзень дэмакратыі, заснаваны ААН.

*** 13:02

Расійская апазіцыя ідзе двума калонамі: левых сіл і правых сіл.
«Перамога будзе за намі!» — скандуюць у калоне «Левага фронту».
Левыя неслі плакат: «Мафиозо чекистов Путин царствует с молитвой и ГУЛАГом», але затым яго згарнулі

Дарэчы, Пуцін сёння ў Сочы сустракаецца з Лукашэнкам.

***

Акцыі пратэсту, прымеркаваныя да Маршу мільёнаў, які плануецца сёння правесці ў Маскве, прайшлі ў суботу ва Уладзівастоку, Чыце і Абакане.

На цэнтральнай плошчы Уладзівастока адбыўся мітынг, у якім прынялі ўдзел каля 20 чалавек пры заяўленых 200.

Арганізатары ацэньваюць лік тых, хто прыйшоў ад 50 да 80 чалавек.
Пратэстоўцы таксама прынялі рэзалюцыю, ключавой заклік якой: не галасаваць на выбарах у Уладзівастоцкую Думу за прадстаўнікоў ЛДПР і «Адзінай Расіі».

На плошчы Леніна ў Чыце прайшлі санкцыянаваныя ўладамі шэсце і мітынг, у якім, па дадзеных рэгіянальнага УУС, удзельнічалі каля 30 чалавек.

Як паведамляе РІА Навіны, у Абакане на пікет, арганізаваны Партыяй народнай свабоды, выйшлі толькі чатыры чалавекі.

Як паведамляе прэс-цэнтр МУС Расіі, мітынгі завяршыліся ў Партызанскім, Камсамольскe-на-Амуры, Ленску і Благавешчанску.

У Хабараўску і Петрапаўлаўску-Камчацкім акцыі не адбыліся, паколькі, паводле звестак МУС, арганізатары адмовіліся іх праводзіць.
Як адзначаецца, усе мерапрыемствы прайшлі без здарэнняў.

У Маскве «Марш мільёнаў-3» з заяўленым лікам удзельнікаў у 25 тысяч чалавек пройдзе з 13:00 да 21:00.

Шэсце апазіцыі пачнецца каля станцыі метро Пушкінская і завершыцца на праспекце Сахарава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?