У бліжэйшыя суткі, 16 верасня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі.

Ноччу па паўночным усходзе месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер заходні ўмераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-11 градусаў цяпла, на тарфяніках Палесся - 3-5 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 14-20 градусаў.

Сіноптыкі папярэджваюць, што ў ноч на 17 верасня месцамі на глебе чакаюцца замаразкі да 2 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?