Дзяўчаты ў белых халатах агітавалі за галоўурача 34-й паліклінікі.

Дзяўчаты ў белых халатах агітавалі за галоўурача 34-й паліклінікі.

Афіцыйны талісман беларускіх выбараў?

Афіцыйны талісман беларускіх выбараў?

БРСМ фоткаецца на памяць.

БРСМ фоткаецца на памяць.

БХД агітавала за байкот.

БХД агітавала за байкот.

Прадстаўнікі АГП прынеслі на пікет партрэты ўсіх беларускіх палітвязняў.

Прадстаўнікі АГП прынеслі на пікет партрэты ўсіх беларускіх палітвязняў.

Лябедзька прамаўляў з партрэтам палітвязня Паўла Севярынца.

Лябедзька прамаўляў з партрэтам палітвязня Паўла Севярынца.

Пікеты БРСМ і Белай Русі сабраліся як па камандзе.

Пікеты БРСМ і Белай Русі сабраліся як па камандзе.

Некалькі стэндаў ад БРСМ і Белай Русі заклікалі ісці на выбары.
Побач знаходзіліся некалькі дзясяткаў маладых людзей са сцягамі — хутчэй за ўсё, гэта былі навучэнцы мінскіх тэхнікумаў і ВНУ.

Адначасова з гэтым на ганку будынка Камароўкі стаяла гукаўзмацняльная апаратура, з калонак якой маладзён ад БРСМ манатонна заклікаў мінакоў выконваць свой грамадзянскі абавязак і ісці галасаваць. Пасля кароткіх выступаў загучала прапагандысцкая беларуская «эстрада».

Кароткія выклікі ў мегафон прадстаўнікоў БХД «Не хадзіце на выбары!» ледзь былі чутны…

Побач са стэндам БРСМ са стосам плакатаў «Выбары 23 верасня…» стаяла бервяно, якое некаторыя дэманстратыўна секлі.
Але, відаць на думку арганізатараў, сімвал адзінства не паддаваўся, бо быў «зашыпаваны» металічнымі цвікамі, што наводзіла на недвхсэнсоўныя высновы адносна маналіту беларускага грамадства. Без касцюмаў лялек у поўны рост дзіўнага паходжання таксама не абышлося…

Перад прыходам на пікет прадстаўнікоў АГП, якія пасля з'езда прыйшлі на пікет, пікеты БРСМ і Белай Русі былі скончаны. Засталіся жанчынкі ў белых халатах ля двух пікетаў за галоўнага ўрача 34-й паліклінікі Мінска Дзмітрыя Шаўцова. Музыка працягвала гучаць з калонак.

Але, здавалася, што эмацыйны выступ Анатоля Лябедзькі яе зрабіў цішэйшай. Лябедзька прамаўляў упэўнена і гучна.
Сказаў пра тры прынятыя «палаткай» законы за 2008–2012 гады, палітвязняў і байкот. Некаторыя людзі ў тлуме Камароўкі спыняліся і слухалі.
Нехта, праходзячы, крычаў пра БНФ і амерыканцаў, але з гэтага ўжо смяяліся нават іншыя мінакі. Пасля выступу Лябедзьку дасталіся апладысменты.
Глядзі таксама: Партыя БНФ і АГП здымаюцца з парламенцкіх выбараў
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?