Знакаміты ўкраінскі шоўмэн і музыка Антон Мухарскі (сцэнічнае імя Орест Лютий) запісаў відэазварот, які выклаў у сеціва. Відэазварот быў зроблены ў межах інфармацыйнай кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Яе ва Украіне ладзіць міжнародная арганізацыя Цэнтр «Супрацоўніцтва без межаў».

Перад гэтым удзельнікамі кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў ўжо сталі пісьменнік Аляксандр Ірванец, ранейшы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны і дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алесь Доній.

Нагадаем, што 28 жніўня лідара «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча асудзілі яшчэ на 1 год турмы. Яго абвінавацілі ў непадпарадкаванні адміністрацыі выпраўленчай установы.

Дашкевіч знаходзіцца ў турме са снежня 2010 года. У сакавіку 2011-га года яго асудзілі на два гады пазбаўлення волі калоніі агульнага рэжыму нібыта за збіццё двух чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?