Зборная Беларусі не прабілася ў групу I Еўра-афрыканскай зоны. Максім Мірны і Аляксандр Буры прайгралі парную сустрэчу Марыюшу Фірстэнбергу і Марціну Маткоўскаму з лікам 4:6, 6:7, 7:6, 4:6.
Матчы праходзяць у Лодзі 14–16 верасня.

Такім чынам, лік у спрэчцы паміж камандамі Беларусі і Польшчы стаў 0:3.

Нагадаем, што ў пятніцу Дзмітрый Жырмонт саступіў Лукашу Кубату — 1:6, 4:6, 2:6, а Уладзімір Ігнацік — Ежы Яновічу — 6:7 (4: 7), 2:6, 3:6.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0