Суботні «Марш мільёнаў — 3» у Маскве сабраў 40 тыс. удзельнікаў. Апазіцыя прыйшла на Марш двума калонамі: левымі і правымі сіламі.

Пасля шэсця прайшоў мітынг на праспекце Сахарава. Барыс Нямцоў агучыў асноўныя патрабаванні мітынгоўцаў да ўлады.

Ад імя дэманстрантаў ён запатрабаваў вызваліць палітвязняў, правесці новыя выбары, а таксама абмежаваць уладу прэзідэнта і ўзмацніць ролю парламента. Нямцоў запатрабаваў замарозіць тарыфы ЖКГ, гарантаваць права на забастоўкі і свабодную дзейнасць прафсаюзаў, а таксама рэзкае павелічэнне выдаткаў на адукацыю і ахову здароўя.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0