Дзярждэпартамент ЗША эвакуіруе супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў у Судане і Тунісе і членаў іх сем'яў, паведамляе Бі-Бі-Сі. У амбасадах застануцца толькі тыя супрацоўнікі, чыя прысутнасць вельмі важная для працы.
У заяве, распаўсюджанай Дзярждэпартаментам, усім амерыканцам, якія знаходзяцца ў Тунісе, прапануецца пакінуць краіну.
Пасольствы ЗША ў Тунісе і Судане падвергліся нападам пасля таго, як антыісламскі фільм, зняты ў Амерыцы, выклікаў хвалю абурэння на Блізкім Усходзе і ў паўночнай Афрыцы.