«Час ад часу ў сетках ўспыхвае дыскусія аб эфектыўнасці кампаніі «За сумленныя выбары без Лукашэнкі», — кажа кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. — Скажу так, яна не ідэальная, але нічога лепшага дэмакратычная супольнасць выпрацаваць і прапанаваць не змагла. І тут адзін з галоўных крытэраў аб'ектыўнай ацэнкі — рэакцыя ўлады. Аналіз заяваў арганізатараў «выбараў» (Ярмошына, Лазавік, Лукашэнка) сведчыць, што ў сваёй большасці гэта рэакцыя на дзеянні і падзеі ў рамках кампаніі «За сумленныя выбары без Лукашэнкі». Тое самае можна сказаць і аб дзяржаўным ТВ. Да прыкладу, ўчорашнія рэпартажы некалькіх тэлеканалаў цалкам прысвечаны стратэгіі актыўнага байкоту, як часткі кампаніі «За сумленныя выбары без Лукашэнкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?