На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы ў панядзелак беларускі рубель працягнуў зніжэнне да расійскага рубля. Працягнуў умацоўвацца і еўра, якому зусім крыху засталося да максімуму гэтага года, дасягнутага ў студзені.
Курс даляра знізіўся на 20 рублёў да 8 380 рублёў. Еўра вырас на 40 рублёў да 10 990. Курс расійскага рубля вырас на 1,5 рубля да 274 беларускіх.