Амэрыканскі фільм «З00 спартанцаў» Знака Снайдэра ішоў у Менску толькі два тыдні (ад 22 сакавіка да 5 красавіка) ў кінатэатрах «Кастрычнік», «Масква», «Аўрора» і прыносіў добрыя зборы.

У іншых кінатэатрах гораду яго ня будзе — такое рашэньне прыняла экспэртная камісія пры Міністэрстве культуры. Рашэньне прымалася пры ўдзеле міністра Уладзімера Мацьвейчука, а інцыдэнт паўстаў у сувязі з зваротам іранскіх уладаў. Дэпутаты іранскага парлямэнту накіравалі ліст міністру замежных спраў з патрабаваньнем выразіць пратэст з нагоды паказу антыіранскага, на іх думку, галівудзкага фільму.

Паводле Народнай волі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0