Лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў сам хутчэй выступае «за байкот выбараў, але ў тым выпадку, калі дэмакратычныя сілы выступаюць з агульнай пазіцыяй». Пра гэта ён заявіў 17 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Ён адзначыў, што 31 студзеня «такі агульны дакумент (дэкларацыя „Аб грамадскай дыскусіі аб мэтах і формах удзелу беларускай апазіцыі ў выбарах-2012“) мог быць падпісаны».

«Але адзін з удзельнікаў (Віталь Рымашэўскі) сарваў яго падпісанне, а цяпер заклікае да адзінства», — сказаў Някляеў.

Лідар «Гавары праўду!» адзначыў, што «на гэтых выбарах усе рабілі, што хацелі: хто хацеў ляжаць на канапе, той і ляжаў на ёй, хто хацеў працаваць, той працаваў». Мы не кідаем сваю барацьбу.

Гэта лепш, чым рабіць пустыя заклікі. Ёсць барацьба за выбаршчыкаў, а ёсць барацьба за статус найлепшага ў апазіцыі.
Мы адышлі ад барацьбы за статус найлепшага ў апазіцыі», — заявіў ён.

Някляеў падкрэсліў, што мэта кампаніі — удзел не ў парламенцкіх, а ў прэзідэнцкіх выбарах для змены ўлады.

«Сённяшняя ўлада павінна пайсці ў мінулае. Прагаласаваць супраць яе можна трыма спосабамі: прагаласаваўшы на выбарах за дэмакратычнага кандыдата, супраць усіх або не пайшоўшы на выбары. Мы заклікаем выбаршчыкаў скарыстаць любы з гэтых спосабаў», — сказаў ён.

Намеснік старшыні «Гавары праўду!» Андрэй Дзмітрыеў адзначыў, што на парламенцкіх выбарах розныя структуры праводзяць розныя кампаніі. «Тыя, хто заклікае да байкоту, звяртаюцца да тых, хто і так падтрымлівае апазіцыю. Гэта прыблізна 25% выбаршчыкаў. Мы хочам прыцягнуць на свой бок новую большасць. Хочам, каб на прэзідэнцкіх выбарах гэтая большасць падтрымала нас», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?