Ітан Голдрыч
17 верасня міністр замежных спраў Уладзімір Макей прыняў Часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Ітана Голдрыча па яго просьбе.
У ходзе сустрэчы У. Макей выказаў глыбокія спачуванні амерыканскаму боку ў сувязі з трагічнай гібеллю пасла ЗША і супрацоўнікаў дыпламатычнага прадстаўніцтва гэтай краіны ў Лівіі.
У рамках праведзенага абмену думкамі бакі абмеркавалі ключавыя пытанні беларуска-амерыканскіх адносін, паведамляе прэс-служба МЗС.