Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі» Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Тузікаў 17 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, гэты праект абмяркоўваецца з кітайскай карпарацыяй «Інспур», якая з’яўляецца адным з найбуйнейшых навукова-тэхнічных падраздзяленняў у галіне суперкамп’ютарных тэхналогій. Яна «не толькі стварыла некалькі самых магутных у Кітаі суперкамп’ютарных цэнтраў, але і адзін з суперкамп’ютараў на сваім кітайскім працэсары, што «шмат значыць у незалежнасці кітайскіх тэхналогій у гэтай галіне».

«Мэта вялікага праекта — за кошт інвестыцый Кітая зрабіць сумесную распрацоўку: магутны цэнтр у лепшым беларускім універсітэце, каб можна было рыхтаваць кадры, вырашаць сучасныя даследчыя задачы», — адзначыў Тузікаў. Паводле яго слоў, сёння без выкарыстання высокапрадукцыйных камп’ютараў і адпаведнага праграмнага забеспячэння немагчыма вырашаць пытанні, звязаныя з праектаваннем новых вырабаў, працэсаў, стварэннем новых лекаў і іншыя.

Заяўка на праект пададзена ў камісію па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. «Папярэдне ў рамках навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая праект, звязаны з гэтым вялікім праектам, падтрыманы і ўключаны ў лік праектаў, якія падлягаюць рэалізацыі з 2013 года», — адзначыў прадстаўнік НАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?